Плошча Куйбышава (Самара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куйбышава
плошча
Самара, Leninsky City District
руск.: Площадь Куйбышева
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Ранейшыя назвы Мікалаеўская плошча, Саборная плошча (з 1894), Камунальная плошча (з 1924 да 1935)
на Яндэкс.Картах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Куйбышава — плошча ў Самары, утвораная вуліцамі Чапаеўскай, Вілонаўскай, Галактыёнаўскай і Чырвонаармейскай. З'яўляецца самай вялікай плошчай у Еўропе (17,4 га)[1].

Звесткі пра пляц[правіць | правіць зыходнік]

Саборная плошча[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадванні пра плошчу бачны на генеральным плане горада ад 1853 года. Плошча агадвалася велізарнай з памерамі 525 на 325 м. Велічыня яе злучалася з прэстыжнасцю горада, а сам плошчу прызначалася для пастаноўкі на ёй саборнага храма. 17 красавіка 1866 года ў дзень нараджэння імператара Аляксандра II адбылося асвячэнне месца збудавання Кафедральнага сабора. Праект быў распрацаваны архітэктарам Э. І. Жыберам. У маі 1869 года храм ёмістасцю 2500 чалавек быў урачыста закладзены. Толькі ў 1892 годзе было завершана аздабленне ніжняга храма ў гонар Святога Алексія (аўтар інтэр'ера Аляксандр Шчарбачоў)[4].

Савецкі час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі Саборная плошча была пераназвана ў Камунальную.

У 1930 годзе Кафедральны сабор быў падарваны, яго разбурэнне працягвалася да лета 1932 года. 3 лістапада 1931 года Сярэдняволжскім краявым выканкамам была прынята пастанова пра будаванне Дома культуры на месцы сабора. Будаванне было завершана ў лістападзе 1938 года[5].

У 1932 годзе на заходнім боку плошчы (у прамавугольніку паміж вуліцамі Фрунзэ, Рабочая, Чырвонаармейская і Шастаковіча (былая Працоўная)) па праекту архітэктара П. А. Шчарбачова ў адпаведнасці з Загадам Рэўваенсавета СССР № 200 ад 20 лютага 1925 года быў пабудаваны Дом Чырвонай Арміі — комплекс будынкаў, што ўключаў афіцэрскі клуб (цяперашні «Акруговы Дом Афіцэраў»)

У 1935 годўе Камунальная плошча была пераназвана ў плошчу імя Куйбышава, а праз тры гады на ёй быў узведзены помнік В. У. Куйбышаву.

На месцы разбуранага храма быў узведзены Палац культуры па праекце ленінградскага архітэктара Ноя Троцкага. Праект будынка аб'ёмам больш за 100000 м³ з бібліятэкай, музеем і залай на 1250 месцаў вырашаны ў формах савецкага ампіру. У час вайны ў палацы культуры давала спектаклі трупа Вялікага тэатра СССР. 5 сакавіка 1942 года ў фае палаца адбылося першае выкананне 7-й сімфоніі Шастаковіча.

Расійскі час[правіць | правіць зыходнік]

Панарама плошчы з боку тэатра
Панарама плошчы з боку тэатра

У жніўні 2010 года тапанімічная камісія Самары прыняла рэкамендацыю пра пераназванне плошчы Куйбышава і вяртанне ёй гістарычнай назвы «Саборная плошча», аднак мэр горада Дзмітрый Азараў не падтрымаў пераназванне, і плошча захавала назва «Куйбышава»[6].

Зноскі

  1. Где находится самая большая площадь в Европе - Энциклопедия
  2. http://samphotos.narod.ru/Kubishpl.html Фотографии площади Куйбышева
  3. http://walk-samara.narod.ru/star_gorod.html Самара. Старый город
  4. http://www.edc.samara.ru/~class/2001/denisov/rexcur4.html Архівавана 24 мая 2009. Театр Оперы и Балета, площадь Куйбышева, Драмтеатр
  5. Самара в открытках и фотографиях — Бичуров Г. В.
  6. Наталья Быкова. Площадь Куйбышева в Соборную пока переименована не будет (1 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 30 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]